Галоўная/Навіны//Ушанаванне камбайнераў-тысячнікаў

Ушанаванне камбайнераў-тысячнікаў

10 жніўня 2022

Сёння кіраўніцтва ААТ «Мілкавіта» і УСП «СлаўМол» павіншавалі першых тысячнікаў працоўнага калектыва УСП «СлаўМол».

Да віншаванняў далучыліся грамадскія арганізацыі БСЖ, БРСМ, Белай Русі, прафсаюзы АПК, а таксама прадстаўнікі органаў улады.

Запаветную мяжу па намалоце сярод экіпажаў пакарылі Адзінцоў Дзмітрый Міхайлавіч і Саўкоў Сяргей Мікалаевіч, якія па стане на 10.08.2021 г. прыбралі 279 га, намалаціўшы пры гэтым 1014 тон. Словы віншавання таксама Цалкову Сяргею Віктаравічу - вадзіцелю аўтамабіля, які перавёз 1000 тон збожжа.

Жадаем Вам далейшых поспехаў ва ўборачнай кампаніі!