Галоўная/Навіны//Ушанаванне лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна г.Гомеля

Ушанаванне лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна г.Гомеля

19 траўня 2023

Цырымонія ўшанавання лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна г. Гомеля па выніках работы за 2022 год адбылася 18 мая ў Абласным доме навучэнцаў і работнікаў устаноў прафтэхадукацыі.
Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся як сацыяльна-эканамічныя паказчыкі прадпрыемстваў, так і праводзімая ідэалагічная работа. Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

Так, ААТ "Мілкавіта" стала пераможцам раённага этапу абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2022 годзе, а таксама было ўдастоена дыплома II ступені ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні сярод прамысловых прадпрыемстваў. Галоўным жа падарункам для ўсіх удзельнікаў урачыстага сходу стаў канцэрт, падрыхтаваны ўзорнапаказальным аркестрам унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь і ансамблем песні і танца ўнутраных войскаў.