Галоўная/Навіны//У рэжыме праўды з Аляксеем Дзермантам

У рэжыме праўды з Аляксеем Дзермантам

20 студзеня 2022

Прадстаўнікі ААТ "Мілкавіта" прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з беларускім палітолагам Аляксеем Дзермантам. На сустрэчы ўзнімаліся і абмяркоўвалі пытанні праекта змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.

Палітолаг расставіў акцэнты і падкрэсліў, на якія моманты з яго пункту гледжання найперш трэба звярнуць увагу ў новым праекце Канстытуцыі. На думку Аляксея Дзерманта, дакумент застаецца сацыяльна арыентаваным і захоўвае каштоўнасці. Гэта важнае новаўвядзенне аб захаванні гістарычнай памяці, артыкулы аб шлюбе і сям'і, гарантыя клопату аб здароўі грамадзян.

Канешне, на дыялогавай пляцоўцы не абышлося і без пытанняў з залы. Моладзевы блок цікавіўся, як лепш данесці падрастаючаму пакаленню інфармацыю аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прадпрымальнікі папрасілі разгледзець пытанне аб захаванні ўзросту кандыдата ў прэзідэнты на ўзроўні 35 гадоў. Прагучала і прапанова аб тым, каб не абмяжоўваць колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў да двух.

Дыялог прайшоў канструктыўна і змястоўна.