Галоўная/Навіны//Эмоцыі зашкальваюць - Мілкавіта ў аквапарку «Лябяжы»

Эмоцыі зашкальваюць - Мілкавіта ў аквапарку «Лябяжы»

13 ліпеня 2022

9 ліпеня работнікі прадпрыемства з сем'ямі падчас летніх канікулаў адправіліся на адпачынак у аквапарк "Лябяжы" ў горадзе Мінску. У аквапарку дзве аквазоны: адкрытая летняя і закрытая ўсесезонная. На 32-х тысячах квадратных метраў размясціліся 2 водныя дзіцячыя мястэчкі з басейнамі-жабнікамі, 11 водных горак, гідрамасажныя гарматы, джакузі, гейзеры, фантаны, трапічны атракцыён «Дажджовы грот», «лянівая рака» з лёгкай плынню, хвалевы басейн з прыбоем, трэнажор для серфінгу, японскія лазні-бочкі фурака, а таксама паравыя кедравыя фітабачкі. Улетку на адкрытай акваторыі працуе вялікі гідрамасажны басейн і тэраса з ляжакамі, дзе на фоне бярозавага гаю і вадасховішча Дразды адпачывальнікі правялі ўвесь сонечны дзень. Адпачынак атрымаўся незабыўным, актыўным, вясёлым і радасным. Дзякуй арганізатарам і адміністрацыі аквапарку «Лябяжы»!