Галоўная/Навіны//Імпульс адзінству

Імпульс адзінству

6 жніўня 2021

4 жніўня 2021 г. прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ "Мілкавіта" ў рамках праекта "Імпульс адзінству" наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкую бібліятэку і Палац Незалежнасці – аплот беларускага суверэнітэту.

Стаць удзельнікам дэлегацыі змаглі людзі, якія з'яўляюцца членамі РГА "Белая Русь", якія прымаюць найбольш актыўны ўдзел у жыцці прадпрыемства.

У час экскурсіі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь удзельнікі дэлегацыі даведаліся пра гісторыю ўтварэння парламента, якія пытанні выносяцца на абмеркаванні, і як у далейшым адбываюцца змяненні і дапаўненні ў законапраекты.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы пачулі цудоўную гісторыю праектавання і ўзвядзення будынка Дома ўрада, яго лёс у перыяд ваеннага ліхалецця і пасляваеннага аднаўлення краіны. Наведвальнікам пашчасціла ўбачыць Авальную залу, дзе прымаюцца важныя законапраекты для нашай краіны.

Незабыўнай для ўсіх стала экскурсія па Палацы Незалежнасці - сімвале беларускай дзяржаўнасці.

У завяршэнні свайго візіту прадстаўнікі калектыву ААТ "Мілкавіта" наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Праект "Імпульс адзінству" рэалізаваны з дапамогай дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Віктараўны Даўгала.

"Імпульс адзінству" - не проста назва народнай ініцыятывы, у гэтых словах галоўны сэнс праекта - аб'яднаць людзей і паказаць, чым трэба шанаваць і чаму вучыць новыя пакаленні.