Галоўная/Навіны//Інтэлектуальна-забаўляльны квіз "Сіла закона"

Інтэлектуальна-забаўляльны квіз "Сіла закона"

16 сакавіка 2023

У гонар Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сярод каманд калектыву ААТ "Мілкавіта" прайшоў інтэлектуальна-забаўляльны квіз "Сіла закона".

Удзельнікі адказвалі на пытанні на тэму Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і заканадаўства, на лагічнае мысленне, адказвалі на відэа-пытанні, запісаныя спецыяльна для каманд прадпрыемства дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Ігарам Заўвалеем, угадвалі працяг песень у музычнай віктарыне і збіралі спілс-карту Беларусі на хуткасць.

Па заканчэнні мерапрыемства ніхто не застаўся без прызоў, першае месца заняла аб'яднаная каманда УП «МД «Малочныя карункі» і Добрушскі дапаможны ўчастак, другое месца падзялілі каманды Палескага вытворчага ўчастка і Асноўнай вытворчасці, трэцяе месца ў каманды Адміністрацыі і ў каманды Дапаможнай вытворчасці.