Галоўная/Навіны//15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

16 лютага 2022

У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Аўганістана.
Вайна ў Аўганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён.
- На тэрыторыі Афганістана ваенную службу прайшлі 620 тысяч вайскоўцаў:
* 525,5 тысячы салдат і афіцэраў Савецкай Арміі ў складзе АКСВА;
* 21 тысяча грамадзянскіх служачых;
* 95 тысяч прадстаўнікоў КДБ (уключаючы памежныя войскі), унутраных войскаў і міліцыі;
* З іх 546 тыс. былі непасрэднымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў.
- На афганскай вайне пабывалі амаль 30 тыс. беларусаў:
* з іх больш за 700 чалавек загінулі падчас баявых дзеянняў;
* 12 нашых землякоў прапалі без вестак;
* 718 - вярнуліся інвалідамі;
* Больш за 1500 чалавек атрымалі раненні.
У вайне ў Аўганістане былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай.
І колькі б ні мінула гадоў, тая вайна будзе болем шматлікіх сем'яў, дзе так і не дачакаліся вяртанні "з-за рэчкі" сваіх мужоў, сыноў, братоў, бацькоў…

#Год_гістарычнай_памяці