Галоўная/Навіны//Мілкавіта незвычайная

Мілкавіта незвычайная

10 сакавіка 2021

Напярэдадні 8 сакавіка на нашым прадпрыемстве ўпершыню прайшоў конкурс прыгажосці і гумару пад назвай «Незвыклыя». Дзве каманды, мужчынская і жаночая счапіліся ў сутычцы за права звацца самымі-самымі…

Каманды ішлі «ноздра ў ноздру», напераменку бліскаючы ў конкурсах вакальнага і тэатральнага майстэрства, здзіўляючы харэаграфічнымі талентамі, навыкамі дэфіле, зараджаючы гумарам і пазітывам. Феерыя фарбаў, мноства вобразаў, вядомыя музычныя кампазіцыі ў кампаніі з яркімі і неардынарнымі асобамі, нашых калег - удзельніц, зрабілі гэты перадсвяточны дзень па-сапраўднаму незабыўным.

У фінале перамогу атрымала незвычайнае каханне да свайго прадпрыемства і вядома ж СЯБРОЎСТВА! Таксама журы вызначыла самую Незвычайную і самога Незвычайнага! Імі сталі эканаміст Ганна Рэбкала і галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Стругальскі!

Віншуем удзельнікаў з перамогай! У выйгрышы засталіся ўсе: удзельнікі, арганізатары, гледачы ў зале, і тыя хто глядзеў прамую трансляцыю з залы ў нашых сацсетках! Бо нішто так не аб'ядноўвае, як агульная мэта вера ў поспех усіх і кожнага!