Галоўная/Навіны//Унутрызаводская спартакіяда

Унутрызаводская спартакіяда

1 лістапада 2021

Сярод працоўнага калектыву ААТ «Мілкавіта» прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе і гіравым спорце.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды ААТ "Мілкавіта": адміністрацыі, асноўнай і дапаможнай вытворчасці, таксама каманда ГД "Малочныя карункі" і Добрушскага філіяла.

Ва ўпартай барацьбе па тэнісе сярод жанчын перамогу атрымала Наталля Міхайлаўна Адыгамава, другое месца ў Аксаны Юр'еўны Лабовіч, трэцяе месца заняла Вольга Мікалаеўна Новікава. Сярод мужчын перамогу атрымаў Сяргей Аляксандравіч Пяцёнак, другое месца ў Марата Фёдаравіч Максіменка, трэцяе ў Дзмітрыя Мікалаевіча Аўдзеева. Такім чынам, у агульнакамандным заліку па настольным тэнісе каманда Адміністрацыі ААТ "Мілкавіта" заняла першае месца, на другім месцы каманда Асноўнай вытворчасці, трэцяе месца ў каманды Дапаможнай вытворчасці.

У турніры па більярдзе перамогу атрымаў - Ігар Уладзіміравіч Сідараў, другое месца заняў - Міхаіл Міхайлавіч Шашарук, завяршыў тройку прызёраў Вадзім Уладзіміравіч Навуменка.

У гіравым спорце сваю сілу і спрыт праявілі дзевяць удзельнікаў, якія прадстаўлялі чатыры каманды.

Па выніках спаборніцтваў месцы ў асабістым першынстве ў вагавой катэгорыі да 90 кг размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Антон Віктаравіч Перапечкін
2 месца - Раман Леанідавіч Ветошкін
3 месца - Ігар Уладзіміравіч Сідараў

У вагавой катэгорыі звыш 90 кг месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Антон Іванавіч Шаболтас
2 месца - Мікалай Рыгоравіч Раздуеў

Унутрызавадскія спартыўныя мерапрыемствы ўжо не першы раз становяцца выдатнай магчымасцю для супрацоўнікаў стварыць сяброўскую атмасферу ў калектыве. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці.

Жадаем вам далейшых поспехаў і спартыўных перамог!